Вы тут

Чарговае пасяджэнне Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці будзе прысвечана патрыятычнаму выхаванню


Пасяджэнне Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці, якое плануецца ў чэрвені, будзе прысвечана пытанням удасканалення грамадзянска-патрыятычнага выхавання падлеткаў і моладзі, паведаміла БелТА намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў, член Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці Валянціна Ражанец.


«Пасяджэнне Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці будзе прысвечана пытанням патрыятычнага, духоўнага выхавання нашых дзяцей і моладзі. Патрыятычнае і духоўнае выхаванне — адзін з галоўных складнікаў, у тым ліку бяспекі», — сказала Валянціна Ражанец.

Прадаўжаючы тэму, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі заўважыла: «Гэта важнейшы аспект. Паглядзіце, што адбываецца з тымі, хто не памятае сваю гісторыю, хто хоча яе перапісаць».

«Мы, кожны на сваім месцы, павінны зрабіць усё, каб захаваць гістарычную памяць, каб умацоўваць сувязь пакаленняў, навучыць нашых дзяцей, якія ў будучым прыйдуць на наша месца, захоўваць і памнажаць лепшае», — дадала дэпутат.

Між тым ужо сёння для падлеткаў і моладзі рэалізуюцца медыйныя праекты патрыятычнай накіраванасці, у прыватнасці праекты «Лічбавая зорка», «Беларусь: да і пасля», па вывучэнні памятных мясцін Вялікай Айчыннай вайны і інш.

На мінулым пасяджэнні камісіі ў снежні разглядалася пытанне стварэння бяспечнага асяроддзя жыццядзейнасці дзяцей. «Абмяркоўваліся крокі, якія трэба зрабіць для таго, каб дзяцінства было больш камфортным і светлым, каб дарослыя, якія павінны абараняць дзяцей, не наносілі шкоды дзіцячай свядомасці», — адзначыла дэпутат.

Валянціна Ражанец упэўнена, што за дзяцінства ў адказе абсалютна ўсе. «Мы ўсе маем дачыненне да выхавання дзяцей. Таму вельмі важна мець моцнае міжведамаснае ўзаемадзеянне. Нацыянальная камісія адыгрывае ў гэтым плане каардынуючую ролю», — дадала яна.

Сёння, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, члены Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці правялі сустрэчы з дэлегацыямі дзяцей з розных рэгіёнаў краіны. Дыялогавыя пляцоўкі сталі часткай мерапрыемстваў рэспубліканскага свята для дзяцей «Дзяцінства мірная краіна», якія праходзяць сёння ў Мінску. Сустрэчы адбыліся на базе Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Акрамя таго, для дзяцей падрыхтавалі экскурсійныя праграмы ў Нацыянальным мастацкім музеі, Нацыянальным гістарычным музеі, святочны канцэрт і інтэрактыўныя пляцоўкі ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, а таксама наведванне Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка, Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».