Вы тут

Беларусь і Расія абмеркавалі супрацоўніцтва ў сферы кантролю над узбраеннямі


Начальнік дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва — памочнік міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Валерый Равенка сустрэўся з дэлегацыяй расійскага нацыянальнага Цэнтра па змяншэнні ядзернай небяспекі, паведамілі БелТА ў Міністэрстве абароны.


Беларусь і Расія абмеркавалі стратэгію двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы забеспячэння рэгіянальнай бяспекі і кантролю над узбраеннямі.

Удзельнікі сустрэчы таксама адзначылі неабходнасць стварэння новай сістэмы кантролю над узбраеннямі ў Еўропе. Бакі пацвердзілі гатоўнасць абаронных ведамстваў Беларусі і Расіі да далейшага цеснага ўзаемадзеяння па гэтым пытанні.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Патанулыя ў сетках. Як адарваць дзяцей ад гаджэтаў

Патанулыя ў сетках. Як адарваць дзяцей ад гаджэтаў

У Беларусі за апошнія 10–12 гадоў як агульная, так і пярвічная дзіцячая захваральнасць застаюцца прыкладна на адным узроўні.

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?