Там, дзе імпартазамяшчэнне дае свой плён, яно павінна быць. Акцэнт на гэтым у размове з журналістамі зрабіў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч пасля адкрыцця кабінета рэнтгенаўскай камп’ютарнай тамаграфіі ў Рагачоўскай цэнтральнай раённай бальніцы, перадае БелТА.
Міністр звярнуў увагу: кабінеты КТ адкрываюцца ўсюды. Вялікая доля гэтага абсталявання — беларускай вытворчасці. Ёсць і кітайскай. Дзмітрый Піневіч адзначыў, што з кітайскімі калегамі ёсць планы па лакалізацыі іх прадукцыі, сумеснай вытворчасці і затым укараненні тэхналогіі, пабудове сваёй уласнай лініі.
«У гэтым годзе ў нас ужо будзе прыблізна 40 працэнтаў вырабаў медыцынскага прызначэння беларускай вытворчасці. Гэта і нашы расходныя матэрыялы, і новае абсталяванне, і гэтак далей. У лекавых прэпаратах — у нас больш як 50 працэнтаў. І задача стаіць яшчэ больш амбіцыйная. У нас, напрыклад, няма ўласнай вытворчасці імунабіялагічных прэпаратаў, новых прэпаратаў для анкалогіі. Стаіць задача будаўніцтва новых прадпрыемстваў, якія далі б магчымасць нам мець гэты спектр прадукцыі», — расказаў Дзмітрый Піневіч.
Паводле яго слоў, такая задача ставіцца і па дыягнастычных апаратах, іншых напрамках. «Там, дзе імпартазамяшчэнне дае свой плён, яно павінна быць», — перакананы міністр.
«Лічу, гэта таксама адзін з элементаў нашай бяспекі. Наша імпартазамяшчэнне, наша ўстойлівасць — немалаважны ўклад. Плюс сёння ў нас Год міру і стварэння — і гэта наш уклад у гэтым напрамку», — рэзюмаваў міністр.
Прэв’ю: БелТА
Справа няпростая, але ўдзячная.
У Беларусі за апошнія 10–12 гадоў як агульная, так і пярвічная дзіцячая захваральнасць застаюцца прыкладна на адным узроўні.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?