Вы тут

З 14 чэрвеня пачне курсіраваць новы цягнік № 275/276 Самара — Мінск — Самара


У мэтах умацавання транспартных сувязей і развіцця міжнародных пасажырскіх перавозак паміж дзвюма краінамі Беларуская чыгунка і ААТ «РЧ» на летні перыяд прызначылі новы поезд у зносінах Самара — Мінск. Пра гэта інфармуе прэс-цэнтр магістралі.


У першы рэйс цягнік № 275/276 адправіцца з Самары ў 13.30 і прыбудзе ў Мінск на наступныя суткі 15 чэрвеня ў 23.53. З Мінска састаў адправіцца 16 чэрвеня ў 21.57 і прыбудзе ў Самару 18 чэрвеня ў 8.56.

Далей з 14 чэрвеня па 13 верасня ён будзе адпраўляцца з Самары штотыдзень па серадах і прыбываць у сталіцу Беларусі па чацвяргах, з Мінска з 16 чэрвеня па 15 верасня цягнік будзе адпраўляцца па пятніцах і прыбываць у Самару па нядзелях.

У састаў цягніка ўключаны плацкартныя і купэйныя вагоны, у тым ліку вагон, абсталяваны купэ для перавозкі пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.

Пры афармленні праязных дакументаў дзейнічае сістэма дынамічнага цэнаўтварэння, таксама ў плацкартных вагонах прымяняецца зніжка 10 працэнтаў на бакавыя месцы. Прадастаўляюцца зніжкі для арганізаваных груп пасажыраў 20 працэнтаў і 30 працэнтаў у залежнасці ад колькаснага складу групы.

Продаж квіткоў на цягнік № 275/276 Самара — Мінск ужо адкрыты.

На тэрыторыі нашай краіны цягнік састаў робіць прыпынкі ў Барысаве і Оршы, на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі — у Смаленску, Туле, Пензе, Сызрані і іншых гарадах.

Самара — адзін з найпрыгажэйшых гарадоў Расіі, размешчаны на рацэ Волзе, нагадвае прэс-цэнтр Беларускай чыгункі. Гэта буйны прамысловы, культурны і турыстычны цэнтр Паволжа, які заснаваны ў канцы XVI стагоддзі. Турыстаў прыцягвае ўнікальнае архітэктурнае аблічча горада, самая працяглая рачная набярэжная ў Расіі, зялёныя паркі, алеі і дзясяткі музеяў з багатымі экспазіцыямі.

Больш падрабязную інфармацыю аб кошце праезду і графіку руху цягніка № 275/276 Самара — Мінск можна атрымаць на афіцыйным інтэрнэт-сайце www.rw.by, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку «БЧ. Мой цягнік» і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як засцерагчыся ад паражэння электрычнасцю і атручвання газам, расказалі эксперты

Як засцерагчыся ад паражэння электрычнасцю і атручвання газам, расказалі эксперты

Бяспека рэальная, віртуальная, у навальніцу і на адлегласці.

Грамадства

Стаўка на сланечнік. Ці прыжывецца паўднёвая культура на беларускіх палетках?

Стаўка на сланечнік. Ці прыжывецца паўднёвая культура на беларускіх палетках?

Яшчэ нядаўна поле сланечніку здавалася нам дзіўнай з'явай.

Здароўе

Памылкі, якія робіць наш мозг. Ці можна іх выправіць?

Памылкі, якія робіць наш мозг. Ці можна іх выправіць?

«Эфект шафёра» лічыцца адной з распаўсюджаных ментальных пастак.

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?