Дзяржава робіць усё магчымае, каб нашы дзеці былі шчаслівымі на роднай зямлі, заявіў старшыня ЦВК Ігар Карпенка, перадае БелТА.
У Міжнародны дзень абароны дзяцей навучэнцы Крывіцкага спецыяльнага лячэбна-выхаваўчага прафесійна-тэхнічнага вучылішча закрытага тыпу прыехалі ў Мінск. Для іх Цэнтрвыбаркамам арганізавана вялікая экскурсійная праграма. Акрамя таго, у невялікія сельскія школы г.п. Крывічы Мядзельскага раёна і аг. Гасцілавічы Лагойскага раёна апарат ЦВК Беларусі перадаў спартыўны інвентар.
«З 2015 года я асабіста шэфствую над гэтым вучылішчам, — расказаў Ігар Карпенка. — Гэта вучылішча закрытага тыпу. Падлеткі там апынуліся з-за таго, што трапілі ў складаную сітуацыю, былі не ў ладах з алкаголем, законам. У вучылішчы яны асвойваюць прафесію, дзяржава дала ім яшчэ адзін шанц на выпраўленне, на тое, каб атрымаць адукацыю, стаць сапраўднымі грамадзянамі сваёй краіны, стварыць сем’і і прыносіць карысць сваёй краіне і грамадству. Вельмі важна, каб мы, дарослыя, праводзячы сустрэчы, наведваючы такія навучальныя ўстановы, паказвалі прыклады, як можна паспяхова жыць у нашай краіне, працаваць на карысць нашых людзей, паказваць прыклады сямейнага шчасця, паспяховасці ў прафесіі, творчасці, спорце».
Паводле яго слоў, сёння для дзяцей сапраўды падрыхтавана насычаная праграма. «Яны ўжо наведалі воінскую часць 3214, убачылі, што такое служба ва Узброеных Сілах. Яны пабывалі ў Храме-помніку ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі, дакрануліся да гераічных і трагічных старонак нашай гісторыі. Мы беражліва захоўваем гэту гістарычную праўду», — адзначыў старшыня ЦВК.
«Міжнародны дзень абароны дзяцей — гэта яшчэ актуалізацыя тэмы, як шмат дзяржава робіць па абароне дзяцінства ў нашай краіне. Гэта і выплата дапамог, розныя сацыяльныя праекты, аздараўленчыя лагеры, стварэнне спрыяльных умоў для атрымання адукацыі, развіцця творчых і спартыўных здольнасцей нашых дзяцей. Гэта значыць сёння дзяржава робіць усё магчымае для таго, каб нашы дзеці былі шчаслівымі на нашай зямлі», — канстатаваў Ігар Карпенка.
Прэв’ю: БелТА
Ваенны карэспандэнт павінен быць гатовы да ўсяго!
Камарын: аб чым маўчыць Днепр.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?