Вы тут

У Беларусі ўпершыню будзе рэалізаваны рэспубліканскі медыцынскі працоўны праект


Рэспубліканскі штаб студэнцкіх атрадаў БРСМ упершыню рэалізуе ў Беларусі медыцынскі працоўны праект, паведаміў БелТА другі сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Аляксандр Прохараў.


«Хочацца адзначыць, што профіль медыцынскіх студэнцкіх атрадаў актыўна развіваецца. Мы бачым, як выраслі не толькі лічбы па выніках мінулага года, але і ўключанасць студэнтаў у работу студатрадаў такога профілю. Ужо апрабаваны ўдзел беларускіх медатрадаў у Расійскай Федэрацыі. Гэтай вясной мы правялі першы злёт медыцынскіх студэнцкіх атрадаў. А самае галоўнае, што ўсё больш медыцынскіх устаноў бачаць у байцах беларускіх студэнцкіх атрадаў медыцынскага профілю надзейных партнёраў, — расказаў Аляксандр Прохараў. — Першы студатрадаўскі праект з удзелам каля 60 студэнтаў і навучэнцаў профільных медыцынскіх устаноў адукацыі з усёй Беларусі будзе рэалізаваны ў Наваполацку — маладзёжнай сталіцы нашай краіны і ў гістарычным Полацку: на базе Наваполацкай цэнтральнай гарадской бальніцы, Полацкай цэнтральнай гарадской бальніцы і Полацкай абласной псіхіятрычнай бальніцы, дзе маладыя людзі будуць працаваць у якасці малодшага і сярэдняга медыцынскага персаналу і развіваць свае прафесійныя навыкі».

Паводле яго слоў, гэта стала магчыма дзякуючы цеснаму супрацоўніцтву з Міністэрствам аховы здароўя, а таксама Наваполацкім гарвыканкамам, Полацкім райвыканкамам і дзяржаўнай падтрымцы студатрадаўскага руху. «Плануецца, што праект пачне сваю работу 6 ліпеня і прадоўжыцца да канца жніўня. Студэнцкія медыцынскія атрады для ўдзелу ў ім будуць сфарміраваны на конкурснай аснове. Мы даём старт набору для ўдзелу ў праекце жадаючых. На працягу месяца юнакі і дзяўчаты змогуць падаваць свае заяўкі ў РШСА. Безумоўна, удзельнікамі праекта стануць толькі лепшыя», — растлумачыў другі сакратар ЦК БРСМ.

Аляксандр Прохараў акцэнтаваў увагу, што гэты працоўны праект — запыт моладзі: «У час сустрэч са студэнтамі профільных ВНУ гэта пытанне ўзнімалася. Юнакі і дзяўчаты звярнуліся з прапановай арганізаваць новы праект для студатрадаў медыцынскага профілю. Ва ўдзельнікаў праекта будзе ўнікальная магчымасць не толькі папрацаваць у рамках праекта, для іх арганізавана комплексная грамадзянска-патрыятычная культурная праграма».

Студатрадаўскі рух — вядучы напрамак дзейнасці БРСМ. У гэтым годзе рух Беларускіх студэнцкіх атрадаў адзначае 60-годдзе.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.