Вы тут

Пяць лясных пажараў патушаныя ў Беларусі за суткі


У Беларусі за мінулыя суткі Дзяржлесахова ліквідавала 5 лясных пажараў, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.


Па адным выпадку ўзгарання зафіксавана ў Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях. Па аднаму выпадку ў Баранавіцкім, Гарадоцкім, Веткаўскім спецлясгасе, Валожынскім і Быхаўскім лясгасах. Агульная плошча ўзгаранняў у лясным фондзе склала 2,4 га.
Па стане на раніцу 2 чэрвеня, у лясным фондзе Мінлясгаса з пачатку пажаранебяспечнага сезона адбылося ўжо 216 выпадкаў лясных пажараў. Агульная плошча ўзгаранняў склала 154,9 га.

У сувязі з высокім класам пажарнай небяспекі абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 9 раёнах краіны, у 109 рэгіёнах уведзены забароны на наведванне лясоў. Мінлясгас заклікае грамадзян выконваць правілы пажарнай бяспекі ў лясах.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?