Вы тут

Транзітныя магчымасці БУТБ зацікавілі прадпрыемствы Ліпецкай вобласці


Магчымасць выкарыстоўваць пляцоўку Беларускай універсальнай таварнай біржы для міжрэгіянальнага і трансгранічнага гандлю зацікавіла шэраг прадпрыемстваў Ліпецкай вобласці, якія наведалі цэнтральны офіс БУТБ у складзе дэлегацыі дзелавых колаў гэтага рэгіёна Расіі, паведаміў БелТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.


Фота: БУТБ

Размова ідзе аб вывядзенні на біржавыя таргі шырокага спектра прадукцыі, што вырабляецца ў Ліпецкай вобласці, для далейшай рэалізацыі на рынку Беларусі, і іншых суб’ектах Расійскай Федэрацыі, а таксама ў краінах блізкага і далёкага замежжа. У ліку найбольш перспектыўных таварных пазіцый разглядаюцца вырабы з чорных і каляровых металаў, будматэрыялы, харчовае і індустрыяльнае масла, прадукцыя дрэваапрацоўкі і аграхімія. Пры гэтым БУТБ не толькі акажа садзейнічанне ў пошуку патэнцыяльных пакупнікоў, але і пракантралюе належнае выкананне кожнай здзелкі.

«Работа біржы пачынаецца з моманту размяшчэння заяўкі на продаж або набыццё ў гандлёвай сістэме. Мы робім усё магчымае, каб здзелка была заключана, а абавязацельствы бакоў выкананы ў поўным аб’ёме. Напрыклад, калі ліпецкі вытворца металаканструкцый захоча прадаць праз нашу пляцоўку сваю прадукцыю, мы праінфармуем аб яго прапанаванні акрэдытаваныя на біржы беларускія і замежныя кампаніі, збяром пул патэнцыяльных пакупнікоў, забяспечым неабходнае канкурэнтнае асяроддзе і прадаставім увесь комплекс інструментаў для мінімізацыі рызык. Такім чынам, акрамя арганізацыі правядзення таргоў, біржа бярэ на сябе пэўныя маркетынгавыя функцыі, а ў выпадку разлікаў праз біржавыя рахункі гарантуе аплату і пастаўку тавару. Таму нашай платформай рэгулярна карыстаюцца прадпрыемствы з розных рэгіёнаў Расіі для гандлю з расійскімі і замежнымі кампаніямі», — расказаў першы намеснік старшыні праўлення БУТБ Эдуард Бельскі ў ходзе абмеркавання перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва з прадстаўнікамі бізнесу з Ліпецкай вобласці.

Паводле інфармацыі прэс-службы БУТБ, цяпер на біржы акрэдытаваны 24 ліпецкія кампанія, што недастаткова для рэалізацыі патэнцыялу біржавога гандлю з названым рэгіёнам. У сувязі з гэтым плануецца аб’яднаць намаганні з Цэнтрам падтрымкі экспарту Ліпецкай вобласці і рэгіянальнай гандлёва-прамысловай палатай для сумеснага інфармавання суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва аб механізме БУТБ. Першы навучальны семінар можа адбыцца ў самы бліжэйшы час.

Акрамя таго, прапрацоўваецца пытанне акрэдытацыі цэнтра падтрымкі экспарту ў якасці біржавога брокера. Такая схема ўзаемадзеяння паспяхова ўжо апрабавана ў Растоўскай і Тульскай абласцях, а таксама ў Чувашскай Рэспубліцы і Рэспубліцы Мардовія, дзе дзякуючы дзейнасці брокераў удалося дасягнуць істотнага прыросту колькасці ўдзельнікаў таргоў і біржавога тавараабароту.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як засцерагчыся ад паражэння электрычнасцю і атручвання газам, расказалі эксперты

Як засцерагчыся ад паражэння электрычнасцю і атручвання газам, расказалі эксперты

Бяспека рэальная, віртуальная, у навальніцу і на адлегласці.

Грамадства

Стаўка на сланечнік. Ці прыжывецца паўднёвая культура на беларускіх палетках?

Стаўка на сланечнік. Ці прыжывецца паўднёвая культура на беларускіх палетках?

Яшчэ нядаўна поле сланечніку здавалася нам дзіўнай з'явай.

Здароўе

Памылкі, якія робіць наш мозг. Ці можна іх выправіць?

Памылкі, якія робіць наш мозг. Ці можна іх выправіць?

«Эфект шафёра» лічыцца адной з распаўсюджаных ментальных пастак.

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?