Месца сустрэчы — Цэнтральны дзіцячы парк імя Максіма Горкага. Дзяцей і дарослых чакаюць: квэсты, віктарыны і спартыўныя гульні; гульнявыя і навучальныя зоны Дзяржаўтаінспекцыі і АМАПа; аўтамабіль-пярэкрут, дым-палатка і вежавы кран МНС; пнеўматычны і пейнтбольны цір; спартыўны гарадок і альпінісцкая вышка; выстава аўтамабіляў беларускай вытворчасці.
Міліцыянеры раскажуць аб правілах бяспекі на дарозе і навучаць бацькоў карыстацца аўтамабільнымі дзіцячымі крэсламі. Паказальныя выступленні падрыхтавалі байцы атрада міліцыі асаблівага прызначэння і кінолагі Дэпартамента аховы, а ратавальнікі пакажуць незвычайны нумар у вадзе. На свяце можна будзе здаць экзамен на веданне Правілаў дарожнага руху і атрымаць дзіцячае пасведчанне кіроўцы. Настрой будуць ствараць артысты духавога аркестра ГУУС і вайскоўцы роты ганаровай варты.
Свята пройдзе 3 чэрвеня з 12.00 да 16.00.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: БелТА
Бяспека рэальная, віртуальная, у навальніцу і на адлегласці.
Яшчэ нядаўна поле сланечніку здавалася нам дзіўнай з'явай.
«Эфект шафёра» лічыцца адной з распаўсюджаных ментальных пастак.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?