Вы тут

МАРГ: амаль 30 тыс. інтэрнэт-крам зарэгістравана ў Беларусі на пачатак года


Амаль 30 тыс. інтэрнэт-крам зарэгістравана ў Беларусі на пачатак 2023 года. Пра гэта ў прэс-цэнтры БелТА паведаміла начальнік упраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іна Гаўрыльчык.


«За 2022 год рост склаў амаль 4 працэнты — з’явілася больш як 1 тыс. новых інтэрнэт-крам. Безумоўна, усе яны розныя — ёсць буйныя і тыя, што спецыялізуюцца на пэўных відах тавараў. Тым не менш гэта форма гандлю актыўна развіваецца. Адзначу, што з усіх зарэгістраваных інтэрнэт-крам 49 працэнтаў належыць юрыдычным асобам, а астатнія 50,7 працэнта — індывідуальным прадпрымальнікам», — расказала начальнік упраўлення.

Паводле яе слоў, інтэрнэт-крамы ў нашай краіне пачалі набываць папулярнасць у перыяд пандэміі COVID-19, калі кантакты паміж фізічнымі асобамі і прадстаўнікамі гандлю былі мінімізаваны.

Прадстаўнік МАРГ звярнула ўвагу, што перад тым як купляць у інтэрнэт-краме, неабходна праверыць яго наяўнасць у гандлёвым рэестры (на сайце МАРГ). «Калі крама ёсць у гэтым пераліку, то з вялікай гарантыяй яна працуе ў прававым полі нашай краіны, і спажыўцы з найменшай верагоднасцю сутыкнуцца з непрыемнымі наступствамі. У гандлёвым рэестры ёсць назва сайта, арганізацыі або індывідуальнага прадпрымальніка, якому належыць інтэрнэт-крама, а таксама яго месцазнаходжанне. Гэта азначае, што спажывец заўсёды зможа знайсці адрас, па якім можна звярнуцца ў выпадку ўзнікнення праблем з таварам. Калі ж патрэбнай вам крамы ў гандлёвым пераліку няма, хутчэй за ўсё, пры праблемах з таварам у стасунках з прадаўцом могуць узнікнуць складанасці», — падкрэсліла спецыяліст.

Яна дадала, што звычайна ў нелегальных інтэрнэт-крамах для спажыўца выстаўляюцца максімальна прывабныя нізкія цэны. Аднак варта памятаць, што за гэтым стаіць нявыплата падаткаў і зарплата ў канвертах, за кошт чаго і мінімізуюцца ўсе астатнія затраты. Такім чынам, спакушаючыся нізкай цаной, спажывец мае пэўныя рызыкі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як засцерагчыся ад паражэння электрычнасцю і атручвання газам, расказалі эксперты

Як засцерагчыся ад паражэння электрычнасцю і атручвання газам, расказалі эксперты

Бяспека рэальная, віртуальная, у навальніцу і на адлегласці.

Грамадства

Стаўка на сланечнік. Ці прыжывецца паўднёвая культура на беларускіх палетках?

Стаўка на сланечнік. Ці прыжывецца паўднёвая культура на беларускіх палетках?

Яшчэ нядаўна поле сланечніку здавалася нам дзіўнай з'явай.

Здароўе

Памылкі, якія робіць наш мозг. Ці можна іх выправіць?

Памылкі, якія робіць наш мозг. Ці можна іх выправіць?

«Эфект шафёра» лічыцца адной з распаўсюджаных ментальных пастак.

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?