Некаторыя выхады станцый метрапалітэна «Пушкінская», «Аўтазаводская» і «Парк Чалюскінцаў» будуць зачыненыя на рамонт, паведамілі ў прэс-службе падземкі.
Выхад са станцыі «Пушкінская» № 4-1 будзе часткова закрыты з 6 па 13 чэрвеня.
Выхад № 4-1 станцыі метро «Аўтазаводская» будуць рамантаваць з 7 па 15 чэрвеня, у сувязі з чым ён будзе зачынены часткова.
Выхад № 4-1 станцыі метро «Парк Чалюскінцаў» цалкам закрыюць з 12 па 23 чэрвеня. Пасажыры змогуць скарыстацца выхадам № 4-2, які размяшчаецца побач.
Прэв’ю: БелТА
Бяспека рэальная, віртуальная, у навальніцу і на адлегласці.
Яшчэ нядаўна поле сланечніку здавалася нам дзіўнай з'явай.
«Эфект шафёра» лічыцца адной з распаўсюджаных ментальных пастак.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?