У Аргенціне вызначыліся ўсе ўдзельнікі чвэрцьфінальнай стадыі футбольнага чэмпіянату свету сярод маладзёжных каманд (U-20), паведамляе БелТА.
Гаспадары турніру аргенцінцы нечакана выбылі з барацьбы за ўзнагароды, прайграўшы ў 1/8 фіналу аднагодкам з Нігерыі з лікам 0:2. У чвэрцьфінале Нігерыйцы сустрэнуцца з камандай Рэспублікі Карэя, якая перайграла эквадорцаў з вынікам 3:2. Саставы астатніх пар: ЗША — Уругвай, Бразілія — Ізраіль, Італія — Калумбія.
Чвэрцьфінальныя сустрэчы адбудуцца сёння і заўтра, паўфінальныя гульні пройдуць 8 чэрвеня, вырашальны паядынак і гульня за бронзу 23-га па ліку маладзёжнага планетарнага форуму адбудуцца 11 чэрвеня ў Ла-Плаце. Пераможцамі папярэдняга сусветнага маладзёжнага першынства, які праходзіў у 2019 годзе ў Польшчы, сталі ўкраінскія футбалісты, якія абыгралі ў фінале каманду Рэспублікі Карэя.
Справа няпростая, але ўдзячная.
У Беларусі за апошнія 10–12 гадоў як агульная, так і пярвічная дзіцячая захваральнасць застаюцца прыкладна на адным узроўні.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?