На футбольным чэмпіянаце Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі сёння праходзяць чарговыя сустрэчы 11-га тура, паведамляе БелТА.
У першай з іх футбалісты «Гомеля» перамаглі на сваім полі бабруйскую «Белшыну» з лікам 2:0. Абодва мячы гаспадары забілі ў першай палове гульні — на 9-й хвіліне вызначыўся Аляксандр Ануфрыеў, а незадоўга да перапынку Ілля Алексіевіч устанавіў канчатковы вынік.
Пазней футбалісты «Смаргоні» сустрэнуцца са сталічным «Энергетыкам-БДУ», а ў Жодзіне «Тарпеда-БелАЗ» сустрэнецца з салігорскім «Шахцёрам». Учора два стартавыя паядынкі завяршыліся з аднолькавым вынікам — 1:0. Так «Славія» адолела ў Мазыры наваполацкі «Нафтан», а ў Брэсце мясцовае «Дынама» было мацнейшым за гасцей з «Мінска».
Заўтра пройдуць заключныя гульні. У Маладзечне «Іслач» сустрэнецца з гродзенскім «Нёманам», а футбалісты «Слуцка» прымуць у сябе дома барысаўскі БАТЭ. Мінскае «Дынама» прапускае гэты тур.
Становішча ў лідзіруючай групе: «Дынама» (Мінск) — 25 ачкоў (10 матчаў), «Тарпеда-БелАЗ» — 21 (9), «Нёман» — 20 (9), «Славія» — 17 (10). Унізе турнірнай табліцы «Шахцёр», «Энергетык-БДУ» і «Белшына». Спіс лепшых бамбардзіраў узначальвае нападаючы «Шахцёра» Ягор Карпіцкі, у актыве якога 10 забітых мячоў.
Прэв’ю: БелТА
Справа няпростая, але ўдзячная.
У Беларусі за апошнія 10–12 гадоў як агульная, так і пярвічная дзіцячая захваральнасць застаюцца прыкладна на адным узроўні.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?