Кіраўнікі дзяржорганаў правядуць у чэрвені прыёмы грамадзян у рэгіёнах, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу ўрада.
Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка правядзе прыём грамадзян у Пінскім гарвыканкаме 6 чэрвеня, міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка — 9 чэрвеня ў Пружанскім райвыканкаме.
14 чэрвеня пытанні і звароты грамадзян выслухаюць міністр абароны Уладзімір Грынін у Бярозаўскім райвыканкаме і міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук — у Мастоўскім райвыканкаме.
На 23 чэрвеня запланаваны прыём грамадзян старшынёй Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрыем Матусевічам у Ваўкавыскім райвыканкаме і міністрам унутраных спраў Іванам Кубраковым — у Астравецкім райвыканкаме.
Прэв’ю: БелТА
Бяспека рэальная, віртуальная, у навальніцу і на адлегласці.
Яшчэ нядаўна поле сланечніку здавалася нам дзіўнай з'явай.
«Эфект шафёра» лічыцца адной з распаўсюджаных ментальных пастак.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?