Вы тут

Уведзены забароны і абмежаванні на наведванне лясоў


Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 102 раёнах Беларусі, паведамляе БелТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства лясной гаспадаркі.


Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць ва ўсіх раёнах Віцебскай, Мінскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцях.

У Гомельскім рэгіёне забаронена наведванне лясоў у 11 раёнах, акрамя Буда-Кашалёўскага, Веткаўскага, Гомельскага, Добрушскага, Жлобінскага, Кармянскага, Лоеўскага, Рэчыцкага, Рагачоўскага і Чачэрскага.

У Магілёўскай вобласці забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 15 раёнах, акрамя Клімавіцкага, Касцюковіцкага, Краснапольскага, Крычаўскага, Мсціслаўскага і Хоцімскага.

На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана Інтэрактыўная карта забаронаў і абмежаванняў на наведванне лясоў. З яе дапамогай можна аператыўна адсачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лясы. Карта абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу, таму дадзеныя могуць мяняцца на працягу дня.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».