Вы тут

Стала вядома прычына чыгуначнай катастрофы ў Індыі


Прычынай чыгуначнай катастрофы ў індыйскім штаце Адыша стала змяненне ў сістэме электроннай блакіроўкі. Пра гэта заявіў міністр чыгунак, камунікацый, электронікі і інфармацыйных тэхналогій краіны Ашвіні Вайшнаў, паведамляе ТАСС.


Паводле яго, слоў, прычына таго, што здарылася, і вінаватыя асобы ўстаноўлены. Катастрофа адбылася па прычыне змяненняў у сістэме электроннай блакіроўкі.

Ашвіні Вайшнаў заявіў, што ўлады цяпер сканцэнтраваныя на аднаўленні руху цягнікоў.

Трагедыя здарылася ўвечары 2 чэрвеня непадалёк ад індыйскага Баласора і забрала звыш 280 жыццяў.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Даўгі на карысць. Ці выгадна браць крэдыты?

Даўгі на карысць. Ці выгадна браць крэдыты?

Стаўкі па крэдытах змяняцца не будуць.

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?