Вы тут

Авіяцыйных лагістаў пачнуць рыхтаваць у БДАА


Авіяцыйных лагістаў пачнуць рыхтаваць у Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу БДАА.


Сёлета адбудзецца першы ў гісторыі Акадэміі набор курсантаў па прафілізацыі «Лагістыка авіяцыйных перавозак». Абітурыентаў будуць набіраць на базе агульнай вышэйшай адукацыі.

Калі абітурыент вырашыў рэалізаваць сябе ў гэтай спецыяльнасці, яму неабходна падаць у прыёмную камісію сертыфікаты ЦЭ/ЦТ па беларускай або рускай мове, матэматыцы і англійскай мове.

Як растлумачылі ў прэс-службе, авіяцыйны лагіст — рознабакова развіты спецыяліст. У ходзе навучання курсанты вывучаць сучасныя бізнес-тэхналогіі, а пасля выпуску змогуць працаваць як у авіяцыйных арганізацыях, так і ў любых іншых лагістычных кампаніях.

Лагістыка авіяцыйных перавозак — сфера дзейнасці, якая звязана з эфектыўным планаваннем, арганізацыяй, ажыццяўленнем і кантролем перавозак грузаў і пасажыраў самалётамі, верталётамі і іншым паветраным транспартам.

Прэв’ю: БДАА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».