Вы тут

Саўндтрэкі з любімага кіно. Гродзенскі музей арганізуе канцэрт скрыпічнай музыкі


У Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі 25 чэрвеня пройдзе канцэрт скрыпічнай музыкі. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на ўстанову.


«25 чэрвеня ў дворыку Гродзенскага музея гісторыі рэлігіі пройдзе канцэрт саўндтрэкаў у выкананні скрыпічнага дуэта «Антыкона». Госці музычнага мерапрыемства змогуць пачуць і атрымаць асалоду ад вядомых музычных тэм з такіх кінакарцін, як «Зорныя войны», «Гары Потэр, „Гладыятар“, „Тытанік“, „Піраты Карыбскага мора“, „Прафесіянал“, „Гульня тронаў“, „Місія невыканальная“, „Хросны бацька“, „Інтэрстэлар“, а таксама мультфільма „Кароль Леў“ і іншых карцін», — адзначылі ў музеі.

Ва ўстанове дадалі, што дуэт «Антыкона», які на адзін вечар дазволіць акунуцца ў атмасферу любімага кіно, гэта арыгінальнае гучанне вядомых мелодый і новы погляд на звыклыя рэчы.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.