Вы тут

Мінадукацыі: 100 балаў па другім ЦЭ атрымалі 765 навучэнцаў


Сталі вядомыя вынікі другога цэнтралізаванага экзамену, які выпускнікі школ здавалі 21 мая. У гэты дзень удзел у іспытах па 13 прадметах узялі 53 067 навучэнцаў.


«Максімальна магчымы вынік — 100 балаў — змаглі атрымаць 765 навучэнцаў. Стабальнікі ёсць па ўсіх вучэбных прадметах, — паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі. — Не змаглі справіцца з экзаменацыйнай работай, гэта значыць, атрымалі нуль балаў, 60 выпускнікоў».

Нагадаем, што на ЦЭ па рускай мове 100 балаў атрымалі 482 выпускнікі, па беларускай — 413.

У ведамстве падкрэслілі, што падлік вынікаў двух цэнтралізаваных экзаменаў і маючага адбыцца цэнтралізаванага тэсціравання ажыццяўляецца па методыцы з выкарыстаннем падыходаў, якія прымяняліся пры правядзенні рэпетыцыйнага тэсціравання.

Усе абітурыенты, якія рыхтуюцца да ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні, могуць не хвалявацца: умовы правядзення і ЦЭ, і ЦТ будуць абсалютна ідэнтычныя. Гэта датычыцца як складанасці тэставых заданняў, якія поўнасцю адпавядаюць школьнай праграме, так і разліку тэставых балаў. Гэта вельмі важна, таму што павінны быць створаны роўныя, зразумелыя і справядлівыя ўмовы як для ўсіх выпускнікоў гэтага года, так і для выпускнікоў мінулых гадоў, якія сёлета будуць мець магчымасць здаць тры цэнтралізаваныя тэсціраванні для паступлення ва ўніверсітэты.

Нагадаем, што тэрмін дзеяння сертыфікатаў цэнтралізаванага тэсціравання складае два гады. І сёлета ў ВНУ абітурыенты могуць падаць свае мінулагоднія сертыфікаты.

Выпускнікам агульнаадукацыйных школ сертыфікаты ЦЭ выдадуць разам з атэстатамі падчас выпускных вечароў. Цэнтралізаванае тэсціраванне стартуе ў краіне 14 чэрвеня. Выпускнікі гэтага года змогуць здаць на ЦТ толькі адну профільную дысцыпліну.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота Лізаветы ГОЛАД

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.