Вы тут

Будаўніцтва, прамкааперацыя, АПК


Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка абазначыў перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва з Калінінградскай вобласцю ў час сустрэчы з губернатарам гэтага расійскага рэгіёна Антонам Аліханавым, перадае БелТА.


Лакаматыў супрацоўніцтва — гэта будаўнічая галіна. «Будаўнічыя, праектныя беларускія арганізацыі добра вядомы ў рэгіёне, даўно рэалізуюцца праекты. За плячамі значная колькасць паспяхова рэалізаваных інфраструктурных, жылых праектаў. Гэта работа прадаўжаецца. Дзякуем за давер да нашых будаўнікоў, мы гатовы і далей нарошчваць аказанне паслуг у сферах праектавання, будаўніцтва аб’ектаў пераважна прамысловага прызначэння ў Калінінградскай вобласці пры наяўнасці эканамічнай эфектыўнасці. Дастаўка, у тым ліку будаўнічых матэрыялаў, даражэе за кошт больш доўгага пляча лагістыкі. Сёння абмяркуем, якім чынам зможам нівеліраваць гэтыя цяжкасці», — сказаў Раман Галоўчанка.

Таксама актыўна развіваецца ўзаемадзеянне ў сферы прамысловай кааперацыі. «Безумоўна, важная сфера як для Расійскай Федэрацыі, так і для Беларусі. Нашы прадпрыемствы пастаўляюць у рэгіён розныя віды металапрадукцыі, пракату, трансфарматараў, імпартуюць тэрмастаты, полістыролы, вырабы з алюмінію і іншыя тавары. У нас дыверсіфікаваны тавараабарот і ўзаемадапаўняльныя патокі», — адзначыў прэм’ер-міністр.

Акрамя таго, перспектывы супрацоўніцтва ёсць у аграрнай сферы. «Калінінградская вобласць апошнія гады знаходзіцца ў лідарах сярод расійскіх рэгіёнаў па многіх паказчыках — па ўраджайнасці збожжавых, малаку і многіх іншых таварах, — звярнуў увагу кіраўнік беларускага ўрада. — Ёсць вопыт эфектыўнага ўзаемадзеяння ў галіне садоўніцтва. Мы гатовы пашыраць супрацоўніцтва ў сферы раслінаводства і жывёлагадоўлі».

Сёння падпісана пагадненне паміж Магілёўскім аблвыканкамам і ўрадам Калінінградскай вобласці аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. «Гэта добры прыклад актывізацыі міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння. На гэтым узроўні ўстанаўліваюцца прамыя сувязі паміж суб’ектамі гаспадарання, рэалізуюцца сумесныя праекты, у тым ліку ў культурна-гуманітарнай сферы, што цалкам натуральна, улічваючы, што Калінінградская вобласць традыцыйна ў лідарах сярод расійскіх рэгіёнаў па колькасці выхадцаў з Беларусі, якія там пражываюць», — паведаміў Раман Галоўчанка.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.