З якіх краін пастаўляецца агародніна ў Беларусь у міжсезонны перыяд, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
«Амаль 95 працэнтаў усіх агуркоў завозяць у Беларусь у міжсезонны перыяд з Расійскай Федэрацыі, астатнія 5 працэнтаў — з Турцыі, Узбекістана, Ірана. Таматы ў асноўным пастаўляюцца з Расіі, Турцыі, Азербайджана і Туркменістана. Буракі імпартуюць з Узбекістана, Расіі і Казахстана, капусту белакачанную — з Узбекістана, Казахстана, Расіі і Ірана, а бульбу — з Расіі, Азербайджана і Егіпта», — расказалі ў Мінсельгасхарчы.
Таксама ў ведамстве растлумачылі, што недахоп агуркоў і таматаў у зімова-вясенні перыяд звязаны з сезоннасцю вытворчасці. Пры гэтым у міжсезонны перыяд з іншых краін да нас пастаўляюцца раннія буракі, капуста і бульба. Аднак у цэлым па году патрэбнасць у агурках, памідорах, бураках, капусце і бульбе ў Беларусі забяспечваецца ў поўным аб’ёме.
Прэв’ю: БелТА
Справа няпростая, але ўдзячная.
У Беларусі за апошнія 10–12 гадоў як агульная, так і пярвічная дзіцячая захваральнасць застаюцца прыкладна на адным узроўні.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?