Вы тут

Беларуска Уладзіслава Пранько заваявала золата Кубка Расіі па кулявой стральбе


Уладзіслава Пранько заваявала першы залаты медаль для беларускай каманды на адкрытым Кубку Расіі па кулявой стральбе, які праходзіць у падмаскоўным Ігнатаве, паведамляе БелТА.


Брэсцкая спартсменка стала лепшай у спаборніцтвах па стральбе з малакалібернай вінтоўкі.

Раней срэбным прызёрам кубкавага турніру стаў беларускі стралок Уладзіслаў Дэмеш, А Ілья Чаргейка заваяваў бронзавы медаль.

У юніёрскіх спаборніцтвах бронзавыя ўзнагароды заваявалі беларускія стралкі Іван Казак і Лізавета Цыдзік.

У спаборніцтвах адкрытага Кубка Расіі прымаюць удзел 28 беларускіх стралкоў, турнір завершыцца 12 чэрвеня.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Патанулыя ў сетках. Як адарваць дзяцей ад гаджэтаў

Патанулыя ў сетках. Як адарваць дзяцей ад гаджэтаў

У Беларусі за апошнія 10–12 гадоў як агульная, так і пярвічная дзіцячая захваральнасць застаюцца прыкладна на адным узроўні.

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?