Вы тут

У некалькіх рэгіёнах Расіі адбылося масавае атручэнне сідрам, ёсць загінулыя


У некалькіх рэгіёнах Расіі адбылося масавае атручэнне сідрам. У выніку ўжывання напою загінулі людзі, паведамляюць РИА Новости.


На дадзены момант вядома, што ва Ульянаўскай вобласці ўжыванне разліўнога сідру самарскай вытворчасці прывяло да смерці 16 чалавек. У Самарскай вобласці загінулі два чалавекі.

Міністэрства аховы здароўя Ніжагародскай вобласці таксама паведаміла пра смерць некалькіх чалавек. Іншыя пацярпелыя знаходзяцца ў аддзяленнях рэанімацыі.

Урачы Удмуртыі змагаюцца за жыццё дваіх пацыентаў, стан якіх ацэньваецца як крытычны.

У Расіі цалкам заблакавалі адгрузкі і пастаўкі прадукцыі «Містэр сідр». Паводле інфармацыі ульянаўскага Расспажыўнагляду, менавіта гэты напой ўжывалі пацярпелыя і загінулыя.

СК РФ распачаў крымінальную справу аб аказанні паслуг, якія не адказваюць патрабаванням бяспекі і пацягнулі па неасцярожнасці смерць двух або больш асоб.

Прэв’ю: 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Патанулыя ў сетках. Як адарваць дзяцей ад гаджэтаў

Патанулыя ў сетках. Як адарваць дзяцей ад гаджэтаў

У Беларусі за апошнія 10–12 гадоў як агульная, так і пярвічная дзіцячая захваральнасць застаюцца прыкладна на адным узроўні.

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?