Аператыўнікі крымінальнага вышуку Мінскай вобласці пры сілавой падтрымцы АМАПа затрымалі трох мужчын, якія маюць дачыненне да крадзяжоў азотных угнаенняў на тэрыторыі вобласці. Пра гэта паведамілі ў МУС.
Затрыманыя з’яўляюцца жыхарамі Брэсцкай вобласці. Першае злачынства яны здзейснілі ў маі. На складзе каля вёскі Туча Клецкага раёна яны пашкодзілі навясны замок і вывезлі больш за 8,6 т рэчыва «Карбамід». Маёмасць ацэньваецца ў Br7,5 тыс.
У ноч на 1 чэрвеня яны дзейнічалі па той жа схеме. Са склада паблізу вёскі Чыжоўка Слуцкага раёна зламыснікі выкралі 7,2 т такога ж угнаення на Br7 тыс.
Двух 29-гадовых і 35-гадовага жыхароў Столінскага раёна ўзялі з доказамі злачынства, калі яны вярталіся з крадзяжу казённай маёмасці. Малодшыя мужчыны ўжо былі асуджаны за аналагічнае злачынства. Выкрадзенае прадавалі на фермах у сваім раёне.
Следчыя распачалі крымінальную справу за крадзеж, учынены групай асоб.
Прэв’ю: БелТА
Бяспека рэальная, віртуальная, у навальніцу і на адлегласці.
Яшчэ нядаўна поле сланечніку здавалася нам дзіўнай з'явай.
«Эфект шафёра» лічыцца адной з распаўсюджаных ментальных пастак.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?