Вы тут

Колькасць бюджэтных месцаў у ВНУ павялічылі, платных — скарацілі


Колькасць бюджэтных месцаў у ВНУ павялічылі, платных — скарацілі. Пра гэта далажыў міністр адукацыі Андрэй Іванец на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы па бягучых пытаннях уступнай кампаніі, перадае БелТА.


Міністр адзначыў, што ў гэтым годзе ва ўстановы вышэйшай адукацыі ў цэлым плануецца прыняць больш за 50 тыс. чалавек. «З іх 28,4 тыс. — на бюджэтныя месцы. Хацеў бы падкрэсліць, што гэта павелічэнне на 600 месцаў. Сёння дзяржава зацікаўлена ў тым, каб рыхтаваць спецыялістаў. Мы з’яўляемся сацыяльна арыентаванай дзяржавай і забяспечым неабходныя ўмовы», — сказаў Андрэй Іванец.

Пры гэтым набор на платную форму навучання ў ВНУ скарочаны на 1,5 тыс. чалавек, адзначыў міністр. «У гэтым годзе ён складзе 23,5 тыс. Але пры гэтым мы на тысячу месцаў павялічылі прыём у каледжы на бясплатнае. Калі малады чалавек хацеў паступіць ва ўніверсітэт на платнае, мы сёння даём магчымасць паступіць у каледж. Пасля каледжа — калі ласка, паступай ва ўніверсітэт», — дадаў ён.

Сярод новаўвядзенняў — і зніжэнне набору ў сталічныя ВНУ. Ён скараціўся больш як на 500 месцаў. Аднак разам з тым на 10 працэнтаў павялічаны набор на медыцынскія спецыяльнасці, на 4,5 працэнта — на педагагічныя.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.