Вы тут

Семінар старшынь раённых і сельскіх Саветаў Брэстчыны прайшоў у Целяханах


Семінар старшынь раённых і сельскіх Саветаў Брэстчыны прайшоў у Целяханах. У ім узялі ўдзел прадстаўнікі Івацэвіцкага, Бярозаўскага, Баранавіцкага, Ганцавіцкага, Ляхавіцкага раёнаў. Раней такія семінары прайшлі ў Іванаве і Каменцы. У цэнтры ўвагі былі пытанні жыццезабеспячэння насельніцтва, павышэння якасці жыцця, прафілактыкі правапарушэнняў, навядзення парадку на тэрыторыях.


Фота з тэлеграм-канала Івацэвіцкага райвыканкама.

Першае пытанне разгледзелі на прыкладзе Івацэвіцкага раёна. Летась тут прайшлі абласныя «Дажынкі». У абнаўленне пасёлка Целяханы былі ўкладзены сродкі з бюджэту, прыведзены ў парадак шэраг сацыяльных аб'ектаў, але ж многае зроблена з дапамогай мясцовага самакіравання, з актыўным удзелам грамады. Людзі прыводзілі ў парадак уласныя падворкі, тэрыторыю за агароджай, выходзілі на сумесныя працоўныя акцыі. Пра гэта расказаў прысутным старшыня Івацэвіцкага райсавета дэпутатаў Аляксандр Сарока.

У Цэнтры культуры і адпачынку гарадскога пасёлка Целяханы адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу сярод сельскіх, гарадскіх Саветаў дэпутатаў, органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання вобласці па вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва.

Сярод сельскіх Саветаў найлепшымі сталі: Маўчадскі сельскі Савет Баранавіцкага раёна — першае месца; Люсінскі Ганцавіцкага і Ружанскі Пружанскага раёнаў — другое месца; Бярозаўскі Бярозаўскага і Вялікамалешаўскі Столінскага раёнаў — трэцяе месца.

У ліку калегіяльных органаў грамадскага самакіравання адзначаны: першым месцам — камітэт тэрытарыяльнага самакіравання пры ЖЭС № 2 Пінска, другім — дамавыя камітэты дамоў № 38 па вуліцы 700-годдзя Кобрына (Кобрын) і № 12 па вуліцы Леніна (Высокае Камянецкага раёна), трэцім — дамавы камітэт дома № 163 па вуліцы Даменікана (Баранавічы) і ЖСК № 54 па вуліцы Дуброўская, 19 (Брэст).

Ужо некалькі гадоў у названым конкурсе вызначаюцца пераможцы з ліку старастаў вёсак. На гэты раз першае месца ў Любові Гутнік, старасты вёскі Клепачы Мокраўскага сельсавета Пружанскага раёна. Другое месца занялі Надзея Капуза з вёскі Пескі Клейнікаўскага сельсавета Брэсцкага раёна і Таццяна Брыштэн, стараста вёскі Павіцце Кобрынскага раёна. На трэцім месцы — Галіна Сянюта з вёскі Вартыцк Іванаўскага раёна, Мікалай Ляўчук з вёскі Брадзяцін Гвозніцкага сельсавета Маларыцкага раёна. Усе пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі і грашовымі прэміямі.

— Сёння немагчыма вырашаць пытанні навядзення парадку без шырокага прыцягнення грамадзян, — сказаў пры ўручэнні ўзнагарод старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Юрый Наркевіч. — Мы бачым гэтыя прыклады — неабыякавасці, актыўнасці, руплівасці на месцах. І мы рады падзякаваць публічна гэтым людзям, асабліва старастам, паставіць іх у прыклад іншым.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Кватэры разыходзяцца як гарачыя піражкі. 2023 год можа стаць сапраўды рэкордным

Кватэры разыходзяцца як гарачыя піражкі. 2023 год можа стаць сапраўды рэкордным

Як адзначаюць фінансавыя эксперты, рынак жылой нерухомасці выйшаў на беспрэцэдэнтна высокія паказчыкі па колькасці здзелак.

Культура

«Сцежкі жыцця» Паўліны Мядзёлкі

«Сцежкі жыцця» Паўліны Мядзёлкі

Была ў Купалы... Купалінка.

Калейдаскоп

Красоўкі і твідавы гарнітур — не пара

Красоўкі і твідавы гарнітур — не пара

Якія прамашкі жанчын у адзенні выдаюць адсутнасць густу?

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?