Вы тут

Праваахоўнікі Беларусі і Расіі абмеркавалі навацыі ў службовай дзейнасці


Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі з рабочым візітам наведала дэлегацыя галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС Расіі, паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў.


Фота: МУС

На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні забеспячэння дзяржаўнай абароны супрацоўнікаў АУС і членаў іх сем’яў. Бакі абмяняліся вопытам па іншых курыруемых падраздзяленнямі ГУСБ напрамках. Намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі Дзмітрый Карзюк адзначыў высокі ўзровень узаемадзеяння паміж ведамствамі дзвюх краін. Ён заявіў пра адкрытасць беларускага боку да дыялогу па ўсіх напрамках службовай дзейнасці. «Разлічваем, што абмен вопытам па пытаннях парадку дапаможа яшчэ больш умацаваць наша ўзаемадзеянне», — дадаў Дзмітрый Карзюк.

Намеснік міністра ўнутраных спраў таксама ўручыў прадстаўнікам расійскай дэлегацыі нагрудныя знакі «Уласная бяспека» ГУУБ МУС. Бакі абмеркавалі перадавы вопыт і навацыі ў службовай дзейнасці.

У час візіту госці наведаюць Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў МУС Беларусі, а таксама азнаёмяцца з базай сталічнага АМАПа.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.