Вы тут

Лукашэнка адобрыў праект пагаднення аб свабодным гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый у СНД


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект пагаднення аб свабодным гандлі паслугамі, заснаванні, дзейнасці і ажыццяўленні інвестыцый у СНД. Адпаведны ўказ нумар 169 кіраўнік дзяржавы падпісаў 6 чэрвеня, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Праект пагаднення адобраны ў якасці асновы для правядзення перагавораў. На іх правядзенне і падпісанне дакумента пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта ўпаўнаважаны ўрад.

Пагадненнем прадугледжваецца стварэнне ў СНД зоны свабоднага гандлю паслугамі і ажыццяўлення інвестыцый, замацаванне прынцыпу роўнасці і недыскрымінацыі ўдзельнікаў эканамічных адносін незалежна ад грамадзянства, месца рэгістрацыі і формы ўласнасці.

Дагаворам таксама ствараюцца дадатковыя ўмовы для заснавання і дзейнасці кампаній з краін СНД у сферы паслуг, у вытворчых і сельскагаспадарчых сектарах краін Садружнасці.

Заключэнне пагаднення будзе садзейнічаць развіццю прамысловай кааперацыі, укараненню інавацый, стварэнню спрыяльных умоў для далейшага росту эканомік дзяржаў — удзельніц СНД.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Патанулыя ў сетках. Як адарваць дзяцей ад гаджэтаў

Патанулыя ў сетках. Як адарваць дзяцей ад гаджэтаў

У Беларусі за апошнія 10–12 гадоў як агульная, так і пярвічная дзіцячая захваральнасць застаюцца прыкладна на адным узроўні.

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?