Вы тут

Што адбудзецца на Еўразійским міжурадсавеце і Савеце кіраўнікоў урадаў СНД


Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка анансаваў павесткі Еўразійскага міжурадавага савета і Савета кіраўнікоў урадаў СНД у Сочы, паведамілі ў прэс-службе ўрада.


 БелТА.

У Сочы з 7 па 9 чэрвеня пройдуць пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета і Савет кіраўнікоў урадаў СНД, а таксама шэраг спадарожных мерапрыемстваў, у прыватнасці выстава кааперацыйных праектаў «Еўразія — наш дом» і III Еўразійскі кангрэс. «Парадак дня пасяджэння міжурадсавета шырокі — 22 пытанні, 10 з якіх будуць абмяркоўвацца ў вузкім складзе. Парадак дня Савета кіраўнікоў урадаў СНД уключае 17 пунктаў, у тым ліку тры для абмеркавання ў вузкім складзе», — распавёў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, падчас візіту плануецца правесці двухбаковыя сустрэчы з кіраўнікамі ўрадаў іншых краін. «Акрамя гэтага, мы падрабязней разгледзім падрыхтоўку да сустрэчы з дэлегацыяй Расійскай Федэрацыі. У першую чаргу неабходна засяродзіцца на пытаннях практычнай рэалізацыі дамоўленасцей кіраўнікоў дзяржаў, якія былі дасягнуты на крайняй сустрэчы. Таксама трэба абгаварыць пытанне далейшага развіцця прамысловай кааперацыі», — адзначыў прэм’ер-міністр.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як засцерагчыся ад паражэння электрычнасцю і атручвання газам, расказалі эксперты

Як засцерагчыся ад паражэння электрычнасцю і атручвання газам, расказалі эксперты

Бяспека рэальная, віртуальная, у навальніцу і на адлегласці.

Грамадства

Стаўка на сланечнік. Ці прыжывецца паўднёвая культура на беларускіх палетках?

Стаўка на сланечнік. Ці прыжывецца паўднёвая культура на беларускіх палетках?

Яшчэ нядаўна поле сланечніку здавалася нам дзіўнай з'явай.

Здароўе

Памылкі, якія робіць наш мозг. Ці можна іх выправіць?

Памылкі, якія робіць наш мозг. Ці можна іх выправіць?

«Эфект шафёра» лічыцца адной з распаўсюджаных ментальных пастак.

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?