Вы тут

Рагожнік: эфектыўная работа прамысловасці фарміруе трывалы фундамент для стабільнага развіцця эканомікі


Шырокі ўдзел прадпрыемстваў Міністэрства прамысловасці Беларусі ў міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы «Белагра-2023» сведчыць аб устойлівай дынаміцы развіцця прамысловасці. Аб гэтым заявіў міністр прамысловасці Беларусі Аляксандр Рагожнік на палях форуму, паведамляе БелТА.


Міністр прамысловасці прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця аграрнага форуму. «Кожны год выстаўка прыцягвае ўвагу па колькасці ўдзельнікаў і прадстаўленай тэхнікі. Бягучы год не стаў выключэннем. Больш за 50 прадпрыемстваў сістэмы Міністэрства прамысловасці дэманструюць каля 160 узораў тэхнікі і абсталявання высокага тэхналагічнага ўзроўню — навінкі і лепшыя серыйныя ўзоры прадукцыі. Гэта красамоўна сведчыць аб устойлівай дынаміцы развіцця прамысловасці, гатоўнасці поўнасцю забяспечыць унутраныя патрэбнасці краіны ў сельскагаспадарчай тэхніцы і абсталяванні», — сказаў Аляксандр Рагожнік.

Ён адзначыў, што ў галіне стаіць задача дасягнення тэхналагічнага суверэнітэту. І прадпрыемствы сістэмы Мінпрама выкарыстоўваюць гэты перыяд як час новых магчымасцей і новых рашэнняў па развіцці айчыннай вытворчасці, ствараючы важнейшы трэнд на імпартанезалежнасць. «І гэта вельмі важна, паколькі эфектыўная работа прамысловасці фарміруе трывалы фундамент для стабільнага эканамічнага развіцця нашай рэспублікі. Краіна, якая апіраецца на сваю прадукцыю, і ў прыватнасці на свой машынабудаўнічы комплекс, стварае аснову для моцнай эканомікі», — падкрэсліў Аляксандр Рагожнік.

Міжнародная спецыялізаваная выстаўка «Белагра-2023» праходзіць з 6 па 11 чэрвеня на базе выставачнага цэнтра Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень». Нараўне з беларускімі, у выстаўцы прымаюць удзел кампаніі з Расіі, Кітая, Пакістана, Турцыі, В’етнама, Германіі, Італіі, Індыі, Палесціны. У ходзе дзелавой праграмы прадугледжана каля 20 тэматычных канферэнцый і семінараў. У сувязі з гэтым міністр прамысловасці выказаў упэўненасць, што прадпрыемствы сістэмы Мінпрама ў рамках форуму правядуць канструктыўныя перагаворы з патэнцыяльнымі дзелавымі партнёрамі і заключаць узаемавыгадныя кантракты.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?