Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 112 раёнах Беларусі, паведамляе БелТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства лясной гаспадаркі.
Па стане на вечар 6 чэрвеня, на большай частцы краіны дзейнічаюць забароны на наведванне лясной мясцовасці. У прыватнасці, поўнасцю забаронена наведваць лясы ў Гродзенскай вобласці. У Мінскай вобласці забароны і абмежаванні ўведзены ў 22 раёнах, Гомельскай — 21, Брэсцкай — 16, Віцебскай — 21.
У Магілёўскім рэгіёне ў 15 раёнах усе яшчэ забаронена або абмежавана перамяшчэнне па лясным фондзе, аднак у Мсціслаўскім, Крычаўскім, Клімавіцкім, Краснапольскім, Касцюковіцкім і Хоцімскім раёнах наведваць лясы можна свабодна.
На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. З яе дапамогай можна аператыўна прасачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лясы. Карта абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу, таму даныя могуць мяняцца на працягу дня.
Прэв’ю: БелТА
Ваенны карэспандэнт павінен быць гатовы да ўсяго!
Камарын: аб чым маўчыць Днепр.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?