У Гродзенскім раёне міліцыя знайшла зламысніка, які скраў грошы на могілках, паведамілі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
75-гадовая жыхарка аграгарадка Азёры прыйшла на могілкі наведаць магілы памерлых сваякоў. Пакінуўшы сваю сумачку на лаўцы ля магілы, яна ненадоўга адлучылася. А калі вярнулася, то выявіла, што з сумкі зніклі Br82. Пацярпелая паведаміла пра здарэнне ў Гродзенскі РАУС.
Пры правядзенні аператыўных мерапрыемстваў праваахоўнікі ўстанавілі асобу падазраванага. Ім аказаўся 48-гадовы непрацуючы мясцовы жыхар. Мужчына растлумачыў, што ў той дзень ён таксама знаходзіўся на могілках, дзе і выявіў безгаспадарную сумку. Унутры ён знайшоў грошы і прысвоіў іх. Дзеянням грамадзяніна дадзена прававая ацэнка.
Бяспека рэальная, віртуальная, у навальніцу і на адлегласці.
Яшчэ нядаўна поле сланечніку здавалася нам дзіўнай з'явай.
«Эфект шафёра» лічыцца адной з распаўсюджаных ментальных пастак.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?