Вы тут

Мінэканомікі: Больш за трэць прампрадпрыемстваў бачаць новыя магчымасці для развіцця


Больш за трэць прамысловых прадпрыемстваў бачаць новыя магчымасці для свайго развіцця. Пра гэта паведамляецца ў апублікаваным даследаванні навукова-даследчага эканамічнага інстытута Мінэканомікі «Абмежаванні і магчымасці бізнесу ў бягучых умовах».


Было апытана звыш 440 кіраўнікоў арганізацый прамысловасці, будаўнічай сферы і рознічнага гандлю ўсіх формаў уласнасці з усіх рэгіёнаў краіны.

Змяненне эканамічнай абстаноўкі з лютага 2022 года адмоўна адбілася на 44,6% апытаных, станоўча — на 8,2%. Каля паловы рэспандэнтаў зменаў не адзначылі.

Аднак праз год настроі бізнесу змяніліся. Без малога траціна апытаных (28,8%) з аптымізмам глядзіць у будучыню і бачыць новыя магчымасці для развіцця. У прыватнасці, у прамысловасці станоўчыя перспектывы для ўласнага прадпрыемства бачаць 35,5% рэспандэнтаў.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.