Магчымасці двухбаковага ўзаемадзеяння ў энергетыцы і іншых галінах эканомікі абмяркоўваліся на пасяджэнні рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі са Смаленскай вобласцю, якое прайшло пад старшынствам намесніка міністра энергетыкі Беларусі Дзяніса Мароза і намесніка губернатара Смаленскай вобласці Аляксея Стральцова, паведамілі ў прэс-службе Мінэнерга.
«У Расійскай Федэрацыі рэалізуецца маштабны праект па сацыяльнай газіфікацыі, і ёсць патрэбнасць у спецыялістах, якія гэту работу могуць рэалізоўваць. Беларусь як адна з самых газіфікаваных краін на постсавецкай прасторы мае пэўныя кампетэнцыі ў такой частцы. Мы хацелі б знайсці пункты ўзаемадзеяння з вашым рэгіёнам у названай сферы», — сказаў Дзяніс Мароз.
Паводле слоў намесніка міністра, эфектыўным можа быць супрацоўніцтва бакоў і ў галіне развіцця электрасеткавай інфраструктуры. «У цэлым Смаленская вобласць — адзін з асноўных гандлёва-эканамічных партнёраў Беларусі сярод расійскіх рэгіёнаў. Мы зацікаўлены, каб наша ўзаемадзеянне развівалася, гатовы абмяркоўваць канкрэтныя кааперацыйныя праекты», — адзначыў ён.
У мінулым годзе тавараабарот Беларусі і Смаленскай вобласці павялічыўся на 12,8 працэнта ў параўнанні з 2021 годам і дасягнуў $4,9 млрд. Дадатная дынаміка ва ўзаемным гандлі захоўваецца і ў гэтым годзе — за студзень-сакавік рост склаў 8,4 працэнта.
Ваенны карэспандэнт павінен быць гатовы да ўсяго!
Камарын: аб чым маўчыць Днепр.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?