Вы тут

Крупко: гэта адпраўны пункт умацавання супрацоўніцтва


У Гомелі сёння пратакол аб намерах супрацоўніцтва падпісалі старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко і губернатар Прыморскага краю Расійскай Федэрацыі Алег Кажамяка. Дакументам прадугледжаны пашырэнне і паглыбленне доўгатэрміновай сумеснай работы ў сферы эканомікі, гандлю, навукі, тэхналогій, культуры, спорту і турызму, аховы здароўя, а таксама ў іншых відах дзейнасці.


Як адзначыў Іван Крупко, па выніках мінулага года і за першыя месяцы бягучага знешнегандлёвы тавараабарот паміж беларускім і расійскім рэгіёнамі мае станоўчую дынаміку. У першым квартале 2023 года аб’ём узаемнага гандлю ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года вырас ў 11 разоў і склаў 4,3 мільёна долараў.

— Сённяшні дакумент — адпраўны пункт умацавання нашага супрацоўніцтва, — падкрэсліў важнасць пратакола аб намерах супрацоўніцтва паміж Прыморскім краем і Гомельскім аблвыканкамам Іван Крупко.

Старшыня аблвыканкама выказаў гатоўнасць абмяркоўваць любыя прапановы, накіраваныя на актывізацыю двухбаковага супрацоўніцтва:

— Створым рабочую групу, якая будзе аператыўна рэагаваць на канкрэтныя запыты расійскіх партнёраў, забяспечыць максімальную падтрымку ўсіх канструктыўных ідэй і праектаў не толькі ў эканамічнай, але і ў гуманітарнай сферы, — заклікаў кіраўнік беларускага рэгіёна. — Мы адкрыты да ўзаемадзеяння ў сферах спорту, турызму і аздараўлення, адукацыі, маладзёжнай палітыкі і патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення. 

Як адзначыў губернатар Прыморскага краю Алег Кажамяка, расійскі рэгіён адкрыты да супрацоўніцтва, якое дасць магчымасць больш шырока выкарыстоўваць патэнцыял Беларусі і Прыморскага краю. 

— Мы вітаем кантакты, якія дадуць імпульс развіццю нашых адносін. Нам важны выхад на прамыя дамовы без пасярэднікаў. Гэта дае магчымасць знізіць кошт для канчатковага спажыўца, павялічыць аб’ёмы продажу. З улікам блізкасці да Кітая, з якім у Беларусі наладжана супрацоўніцтва, Прыморскі край можа стаць пляцоўкай для рэалізацыі сумесных праектаў, — звярнуў увагу губернатар расійскага рэгіёна.

Па словах Алега Кажамякі, важныя напрамкі для партнёрства — развіццё культурных сувязей, пашырэнне супрацоўніцтва ў пытаннях выхавання моладзі, захавання гістарычнай памяці. 

— Мы вітаем і абмен культурнымі сувязямі. Каб у жыхароў Прыморскага краю, а карані многіх з іх звязаны з Беларуссю, была цікавасць падарожнічаць у Беларусь, а ў нашых беларускіх сяброў — магчымасць пабываць, напрыклад, на беразе Ціхага акіяна, — адзначыў губернатар Прыморскага краю.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як засцерагчыся ад паражэння электрычнасцю і атручвання газам, расказалі эксперты

Як засцерагчыся ад паражэння электрычнасцю і атручвання газам, расказалі эксперты

Бяспека рэальная, віртуальная, у навальніцу і на адлегласці.

Грамадства

Стаўка на сланечнік. Ці прыжывецца паўднёвая культура на беларускіх палетках?

Стаўка на сланечнік. Ці прыжывецца паўднёвая культура на беларускіх палетках?

Яшчэ нядаўна поле сланечніку здавалася нам дзіўнай з'явай.

Здароўе

Памылкі, якія робіць наш мозг. Ці можна іх выправіць?

Памылкі, якія робіць наш мозг. Ці можна іх выправіць?

«Эфект шафёра» лічыцца адной з распаўсюджаных ментальных пастак.

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?