Вы тут

«Рэнера» і BKM Holding падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы электратранспарту


Вядучы беларускі вытворца наземнага гарадскога электрычнага транспарту BKM Holding (раней вядомы як Белкамунмаш), інтэгратар Дзяржкарпарацыі «Расатам» у галіне сістэм назапашвання электраэнергіі кампанія «Рэнера» і краінавы офіс Дзяржкарпарацыі «Расатам» у Беларусі «Русатам Бел» падпісалі пагадненне аб стратэгічным супрацоўніцтве па рэалізацыі сумесных праектаў ў сферы развіцця электратранспарту. Дакумент, падпісаны ў межах міжнароднай выставы «Еўразія — наш дом», мае на мэце стварэнне і развіццё сумесных кампетэнцый і каардынацыю работы ўдзельнікаў па рэалізацыі праектаў у краінах Саюзнай дзяржавы.


— Рынак электробусаў і тралейбусаў з павялічанай хадой у Расіі цяпер актыўна развіваецца, і мы бачым мноства магчымасцей для далейшага развіцця супрацоўніцтва з кампаніяй «Рэнера», — выказаў упэўненасць у развіцці дзелавых стасункаў Тарас Мурог, генеральны дырэктар таварыства «Кіруючая кампанія холдынгу «Белкамунмаш». — Сумесныя праекты маюць значны патэнцыял і перавагі прамысловай кааперацыі ў межах Саюзнай дзяржавы.

Кампанія «Рэнера» і BKM Holding ужо маюць вопыт рэалізацыі паспяховых сумесных праектаў. Летась быў заключаны дагавор на пастаўку літый-іонных акумулятарных батарэй для 97 тралейбусаў з павялічанай аўтаномнай хадой. Паэтапная адгрузка камплектаў таксама пачалася летась, і зараз па маршрутах у Санкт-Пецярбургу курсіруе ўжо 81 тралейбус на літый-іоннай батарэі «Рэнера».

Станіслаў Лявіцкі, дырэктар краінавага офіса Дзяржкарпарацыі «Расатам» у Беларусі «Русатам Бел» акцэнтаваў увагу на ўкараненні перадавых рашэнняў, скіраваных на зніжэнне экалагічнага ўздзеяння і забеспячэння ўстойлівага развіцця:

— Аб’яднанне вопыту і кампетэнцый абодвух бакоў садзейнічае распрацоўцы і ўкараненню інавацыйных праектаў, якія скіраваны на ўдасканаленне сістэмы электрамабільнага транспарту і павышэнне камфорту грамадзян Саюзнай дзяржавы.

Расійскія літый-іонныя батарэі характарызуюцца надзейнасцю і бяспекай. Дзякуючы іх высокай энергаёмістасці запас хады складае да 70 кіламетраў, што дазваляе арганізоўваць новыя транспартныя маршруты і рабіць перамяшчэнне пасажыраў камфортным і бяспечным, падкрэсліў гатоўнасць працягваць сумесныя праекты з BKM Holding Аляксандр Камашаў, генеральны дырэктар кампаніі «Рэнера»:

— Сінэргія супрацоўніцтва вытворцаў Расіі і Беларусі надасць дадатковы імпульс развіццю тэхналагічнага патэнцыялу і прамысловай кааперацыі ў галіне электратранспарту.

Ірына СІДАРОК

Фота дадзена прэс-службай «Русатам — Міжнародная сетка»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».