Вы тут

Мінчанін кінуў бутэльку з 19-га паверха і пашкодзіў чужы аўтамабіль


У Цэнтральнае РУУС сталіцы звярнуўся жыхар раёна, якому пашкодзілі прыпаркаваны каля дома аўтамабіль. Аператыўнікі ўстанавілі, што іншамарку разбіў яго 43-гадовы сусед па доме.


Па інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, у тую раніцу падазраваны, ужыўшы алкаголь, выкінуў бутэльку з балкона 19-га паверха і патрапіў у аўтамабіль. Сума ўрону склала звыш тысячы рублёў.

Вядома, што раней мужчына прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за злачынства супраць палавой недатыкальнасці.

Распачата крымінальная справа за хуліганства.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Даўгі на карысць. Ці выгадна браць крэдыты?

Даўгі на карысць. Ці выгадна браць крэдыты?

Стаўкі па крэдытах змяняцца не будуць.

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?