Такую суму заплаціць кампанія Microsoft за тое, што збірала звесткі з уліковых запісаў гульнявой сістэмы Xbox, якой карыстаюцца дзеці. Бацькі не былі папярэджаны пра палітыку работы з інфармацыяй.
Закон ЗША патрабуе, каб анлайн-сэрвісы і веб-сайты, якія прызначаны для дзяцей, малодшых за 13 гадоў, паведамлялі бацькам, якую асабістую інфармацыю яны збіраюць. Аператар сэрвісу, перш чым пачынаць збор і выкарыстанне падобных звестак, павінен атрымаць згоду ад бацькоў, і гэты факт можна праверыць.
Па беларускаму заканадаўству да дасягнення непаўналетнім 16 гадоў (за выключэннем уступлення ў шлюб раней за 16 гадоў) згоду на апрацоўку яго персанальных даных дае адзін з законных прадстаўнікоў дзіцяці, патлумачылі ў Нацыянальным цэнтры абароны персанальных даных.
Спецыялісты Цэнтра раяць бацькам звярнуць увагу на мабільныя праграмы, сэрвісы і сацыяльныя сеткі, якімі карыстаюцца іх дзеці. Пры ўстаноўцы гульні ці праграмы месэнджэры патрабуюць доступ да пэўнай інфармацыі, а таксама могуць атрымаць доступ да звестак на смартфоне дзіцяці.
Ірына СІДАРОК
Прэв’ю: pexels.com
Расказвае магістр псіхалогіі Наталі Свірыдава.
З пачаткам навучальнага года рэгіструецца і рост захваральнасці на рэспіраторныя інфекцыі.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?