У мэтах прадухілення дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам мотатранспарту, прафілактыкі і папярэджання фактаў агрэсіўнага ваджэння, зніжэння рызыкі здзяйснення дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам і па віне кіроўцаў двухколавых транспартных сродкаў у перыяд з 9 па 12 чэрвеня на Міншчыне пройдзе акцыя «Колаў менш — небяспекі больш!». Пра гэта інфармуе УДАІ УУС аблвыканкама.
Асноўныя фактары, якія аказваюць уплыў на цяжар наступстваў ДТЗ з удзелам мотатранспарту: адсутнасць навыкаў у кіроўцаў, парушэнне правілаў манеўравання, перавышэнне хуткасці, невыкарыстанне моташлемаў і адпаведнай экіпіроўкі.
З пачатку бягучага года на тэрыторыі Мінскай вобласці з удзелам кіроўцаў мотатранспарту адбылося 27 ДТЗ, у выніку якіх пяць чалавек загінулі, 25 — атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. 17 ДТЗ адбылося па віне саміх кіроўцаў двухколавых транспартных сродкаў.
У ходзе акцыі вартавымі дарог будзе весціся кантроль за дарожным рухам шляхам негалоснага і змешанага кантролю. Дадаткова арганізавана нясенне службы нарадамі ДПС ДАІ ў складзе мотапатрулёў. У полі зроку праваахоўнікаў будуць знаходзіцца матацыклісты. Мэта — выявіць тых, якія кіруюць у стане ап’янення, не маюць права кіравання гэтым відам транспарту, парушаюць хуткасны рэжым, правілы абгону і манеўравання. А таксама ў полі зроку — кіроўцы двухколавага транспарту, сабранага саматужным спосабам або з канструктыўнымі зменамі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: БелТА
Ваенны карэспандэнт павінен быць гатовы да ўсяго!
Камарын: аб чым маўчыць Днепр.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?