Вы тут

​Моладзь прадпрыемства «Белмытсэрвіс» папоўніць састаў БРСМ


9 чэрвеня ў Мінску ў галаўным офісе Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Белмытсэрвіс» адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўручэння маладзёжных білетаў БРСМ маладым спецыялістам Нацыянальнага лагістычнага аператара Беларусі.


Шэрагі галіновага камітэта БРСМ, створанага 21 красавіка, які аб’яднаў больш за паўтысячы маладых лагістаў, вельмі сімвалічна папоўняць 24 маладыя спецыялісты прадпрыемства, якое гэтымі днямі адзначае сваё 24-годдзе.

Даведка

РУП «Белмытсэрвіс» заснавана Дзяржаўным мытным камітэтам Беларусі ў 1999 годзе. Развіваючы беларускую і міжнародную лагістыку, Нацыянальны 4PL-аператар не толькі займае лідзіруючыя пазіцыі на рынку знешнеэканамічнай дзейнасці, але і робіць свой уклад у забеспячэнне эканамічнай бяспекі Беларусі.

Маладзёжныя білеты новым членам арганізацыі ўручаць генеральны дырэктар РУП «Белмытсэрвіс» Вадзім Бабарыкін і першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандр Лук’янаў.

У Год міру і стваральнай працы моладзь лагістычнай кампаніі выйшла з ініцыятывай закласці патрыятычную традыцыю галіновага камітэта — кожнаму новаму члену арганізацыі разам з маладзёжным білетам і значком арганізацыі ўручаць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.

Падчас імпрэз плануецца прэзентаваць дзейнасць галіновага камітэта БРСМ і ўручыць узнагароды лепшым працаўнікам прадпрыемства.

Таксама будуць арганізаваны выставы работ пераможцаў рэспубліканскага патрыятычнага конкурсу малюнкаў «Хатынь вачыма дзяцей» і ўдзельнікаў дзіцячага арт-фестывалю РУП «Белмытсэрвіс» «Мая Беларусь. За мір і стварэнне» (намінацыя «Дзень адукацыі прадпрыемства»).

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».