Вы тут

Міхаіл Орда: Санкцыі супраць працуючых Беларусі — злачынства


Міжнародная арганізацыя працы (МАП), разглядаючы сітуацыю ў Беларусі на сесіі Міжнароднай канферэнцыі працы МАП, якая зараз адбываецца ў Жэневе, фактычна прапануе членам-удзельнікам арганізацыі ўвесці чарговыя абмежавальныя меры да працуючых Беларусі, паведаміла прэс-служба Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Гэта матывуецца тым, што людзі ў нашай краіне не маюць магчымасці аб’яднацца ў прафсаюзы і заключыць калектыўныя дагаворы. У Беларусі больш як 90 % работнікаў з’яўляюцца членамі прафесійных саюзаў, і ў краіне дзейнічае звыш 20 тысяч калектыўных дагавораў з дадатковымі гарантыямі для супрацоўнікаў, так што справа супраць Беларусі — маніпуляцыя і фальсіфікацыя, упэўнены Міхаіл ОРДА, старшыня ФПБ.


Міжнародная арганізацыя працы па сваёй сутнасці павінна абараняць занятасць і даходы людзей. Для гэтага яна створана гістарычна. Аднак сёння заходнікі намагаюцца працягнуць праз гэтую арганізацыю рашэнне, якое скіравана на тое, каб пакінуць людзей без работы і зарплаты, пракаменціраваў старшыня ФПБ:

— Яны практычна ўзурпіравалі ўладу на пляцоўцы МАП і не прыслухоўваюцца ні да чыёй іншай пазіцыі. Літаральна на днях прадстаўнік ААН выступіў супраць санкцый у дачыненні да Беларусі. Прафсаюзы больш як сотні краін, якія ўваходзяць у Сусветную федэрацыю прафсаюзаў, таксама калектыўна выступілі катэгарычна супраць прымянення якіх-небудзь абмежаванняў. Аднак гэтая пазіцыя хаваецца і замоўчваецца. Робіцца ўсё для таго, каб паказаць, што нібыта працоўныя ўсяго свету падтрымліваюць МАП у гэтым пытанні. Гэта абсалютна не так. Усё гэта яшчэ раз пацвярджае, што справа супраць Беларусі — гэта маніпуляцыя меркаваннем і фальсіфікацыя.

Любыя абмежавальныя меры, любыя санкцыі парушаюць кааперацыйныя сувязі і вытворчыя ланцужкі. Гэта негатыўна сказваецца на людзях ва ўсіх краінах, у тым ліку ў тых, якія ўводзяць гэтыя санкцыі. Калі Міжнародная арганізацыя працы прыме рашэнне супраць Беларусі, гэта будзе, па сутнасці, злачынства супраць усіх працоўных не толькі нашай краіны, але і іншых дзяржаў, падкрэсліў Міхаіл Орда.

Сесія Міжнароднай канферэнцыі працы МАП будзе адбывацца ў Жэневе да 16 чэрвеня ўключна. Прадстаўнікі работнікаў, працадаўцаў і ўрадаў са 187 дзяржаў-членаў МАП разглядаюць шырокі спектр пытанняў, якія найперш датычацца рэалізацыі асноўнага права кожнага чалавека ва ўсім свеце — права на працу. Акрамя таго, аналізуецца сітуацыя з умовамі працы, занятасцю, узроўнем сацыяльных гарантый кожнай з краін-удзельніц.

Ірына СІДАРОК

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як засцерагчыся ад паражэння электрычнасцю і атручвання газам, расказалі эксперты

Як засцерагчыся ад паражэння электрычнасцю і атручвання газам, расказалі эксперты

Бяспека рэальная, віртуальная, у навальніцу і на адлегласці.

Грамадства

Стаўка на сланечнік. Ці прыжывецца паўднёвая культура на беларускіх палетках?

Стаўка на сланечнік. Ці прыжывецца паўднёвая культура на беларускіх палетках?

Яшчэ нядаўна поле сланечніку здавалася нам дзіўнай з'явай.

Здароўе

Памылкі, якія робіць наш мозг. Ці можна іх выправіць?

Памылкі, якія робіць наш мозг. Ці можна іх выправіць?

«Эфект шафёра» лічыцца адной з распаўсюджаных ментальных пастак.

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?