Вы тут

Мужчына ўпаў пад цягнік на станцыі Мінск-Усходні


На станцыі Мінск-Усходні мужчына зваліўся пад цягнік, паведамляе БелТА са спасылкай на ГУУС Мінгарвыканкама.


Каля гадзіны ночы на лінію 102 паведамілі, што пад таварны цягнік на станцыі Мінск-Усходні ўпаў мужчына. На месца здарэння неадкладна выбыў нарад патрульна-паставой службы. Высветлілася, што 53-гадовы жыхар Барысава знаходзіўся на платформе ў нецвярозым выглядзе. Мужчына страціў раўнавагу, і паветраны струмень ад цягніка зацягнуў яго пад грузавы састаў.

Супрацоўнікі міліцыі выклікалі ўрача. Мужчына з траўмай нагі быў дастаўлены ў бальніцу. Па гэтым факце праводзіцца праверка.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.