У гісторыка-культурным комплексе «Лінія Сталіна» пры падтрымцы Міністэрства абароны 10 чэрвеня пройдзе паказальны заезд Т-72 па маршруце «Танкавы біятлон», паведамляе БелТА.
Наведвальнікаў комплексу таксама чакае відовішчная рэканструкцыя бою афганскай вайны.
Для гасцей будуць працаваць разнастайныя інтэрактыўныя зоны. Кожны жадаючы зможа праверыць свае веды ў гістарычнай віктарыне, прадэманстраваць трапнасць у стральбе з пнеўматычнай зброі і праверыць свае сілы ў кіданні гранат. У наведвальнікаў будзе магчымасць сабраць і разабраць зброю, прыняць удзел у іншых майстар-класах. Самых актыўных удзельнікаў узнагародзяць дыпломамі і прызамі.
Акрамя таго, у гэты дзень на «Лініі Сталіна» будуць арганізаваны катанні на верталёце Мі-2, танка ПТ-76 і БМП-1.
Прэв’ю: БелТА
Справа няпростая, але ўдзячная.
У Беларусі за апошнія 10–12 гадоў як агульная, так і пярвічная дзіцячая захваральнасць застаюцца прыкладна на адным узроўні.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?