Вы тут

Амаль 70 спартсменаў з Беларусі і Расіі збяруць спаборніцтвы па вадналыжным спорце ў Наваполацку


Амаль 70 спартсменаў з Беларусі і Расіі збяруць міжнародныя спаборніцтвы па вадналыжным спорце «Мемарыял М. Л. Генава», «Кубак Садружнасці» — 1-ы этап у Наваполацку. Пра гэта БелТА паведаміў заслужаны трэнер Беларусі, трэнер СДЮШАР № 3 імя М. Л. Генава Уладзімір Генаў.


Спаборніцтвы пройдуць з 8 па 11 чэрвеня на возеры Люхава. Цырымонія адкрыцця адбудзецца сёння на плошчы «Першая палатка» у 18.00. Тут запланаваны таксама мітынг і ўскладанне кветак да мемарыяльнай дошкі заслужанага трэнера Беларусі, ганаровага грамадзяніна, першабудаўніка Наваполацка Мікалая Генава.

Турнір аб’яднае спартсменаў з Беларусі і Расіі ва ўзросце ад 10 да 50 гадоў (групы да 14 гадоў, да 17 гадоў, групы OPEN і 35+). Асноўныя выступленні запланаваны на пятніцу-нядзелю. Лепшых назавуць у чатырох відах вадналыжнага спорту: слалам, скачкі з трампліна, фігурнае катанне і мнагабор’і.

Папярэднія спаборніцтвы ў слаламе і фігурным катанні пройдуць 9 чэрвеня. На наступны дзень удзельнікаў чакаюць фінальныя старты ў слаламе і папярэднія — у фігурным катанні, скачках з трампліна (фінальныя ў нядзелю). Пераможцаў адзначаць 11 чэрвеня ў 16.00 на цырымоніі ўзнагароджання.

«Спаборніцтвы цікавы тым, што моладзь глядзіць на ветэранаў, знакамітых спартсменаў. Гэта вельмі добрае навучанне і стымул для іх працягваць развівацца. Мы чакаем каля 70 удзельнікаў. Ужо другі год спаборніцтвы праходзяць у фармаце 1-га этапу „Кубка Садружнасці“ — адзначыў Уладзімір Генаў. — У нас лаўка пастаянная: ад моладзі да дарослых. Моладзь расце, і ў іх ёсць у каго вучыцца і на каго раўняцца, паколькі трэніруюцца разам са старэйшымі».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.