Вы тут

Урачыстая цырымонія выпуску ліцэістаў МНС адбудзецца 10 чэрвеня


У бягучым годзе гэта 16-ы выпуск навучэнцаў. Па традыцыі 47 выпускнікоў установяць памятную пліту, выканаюць вальс і прадэманструюць творчы нумар, а таксама развітаюцца са сцягам ліцэя і ў апошні раз пройдуць урачыстым маршам па пляцы навучальнай установы. 


Сярод выпускнікоў ліцэя 2023 года тры навучэнцы, якія скончылі яго з залатым медалём — гэта Ягор Ключнікаў, Аляксандр Белавокі і Дзяніс Кацур.

Акрамя таго, для юнакоў прагучыць апошняя каманда ў сценах навучальнай установы «Вольна!», пасля якой у паветра ўзляцяць фуражкі, нагадвае аб традыцыі МНС.

Спецыялізаваны ліцэй пры Універсітэце грамадзянскай абароны МНС — сучасная ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі. Ён створаны 25 мая 2004 года па ініцыятыве і пры падтрымцы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і Гомельскага аблвыканкама. У ліцэі МНС праходзяць навучанне юнакі з 7 па 11 клас. Практычна кожны трэці навучэнец — сірата або падлетак, які застаўся без апекі бацькоў. 60 працэнтаў навучэнцаў — дзеці з малазабяспечаных, няпоўных, шматдзетных, сацыяльна непаспяховых сем’яў. За гады існавання Спецыялізаванага ліцэя пры ўніверсітэце МНС установу скончылі больш за пяць соцень хлопчыкаў і дзяўчынак, многія з якіх сталі прафесіяналамі-ратавальнікамі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Сезон грыпу чакаецца ў студзені — сакавіку. Эпідэміёлаг расказаў, як і калі лепш прышчапіцца

Сезон грыпу чакаецца ў студзені — сакавіку. Эпідэміёлаг расказаў, як і калі лепш прышчапіцца

З пачаткам навучальнага года рэгіструецца і рост захваральнасці на рэспіраторныя інфекцыі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Вакол Дзеў падымаецца вецер змен. 

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?