Вы тут

Затрымана падазраваная ў махлярствах, ад якой пацярпела больш за 150 чалавек


Сышчыкі Цэнтральнага РУУС сталіцы затрымалі 32-гадовую жыхарку Астраўца па падазрэнні ў шматлікіх махлярствах.


Па інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, падазраваная прасіла сваіх знаёмых афармляць на сябе крэдыты і перадаваць ёй грошы нібыта для пакупкі аўтамабіля. Яна абяцала не толькі сама гасіць запазычанасць, але і выплаціць узнагароду ў 10 працэнтаў ад сумы, атрыманай пасля продажу машыны. Насамрэч жанчына першапачаткова не магла і не збіралася выконваць абавязацельствы.

Пацярпелыя распавялі, што непасрэдна пасля атрымання пазыкі аферыстка ўносіла невялікія сумы. Аднак пазней з банкаў паступалі апавяшчэнні аб запазычанасці, а сама яна знікала.

На гэты момант вядома пра больш як 150 пацярпелых. Паводле папярэдніх ацэнак, за тры гады затрыманая завалодала сумай каля 800 тысяч долараў. Частку сродкаў, атрыманых ад чарговых ашуканых знаёмых, яна выкарыстоўвала для пагашэння старых крэдытаў, астатняе марнавала на асабістыя патрэбы.

Следчымі заведзена крымінальная справа за махлярства.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».