Вы тут

Парламентарыі абмеркавалі ў Наваполацку пытанні фарміравання адзінай транспартнай сістэмы СД


Пытанні фарміравання адзінай транспартнай сістэмы Саюзнай дзяржавы і выкананне саюзных праграм у галіне грузавых і пасажырскіх перавозак абмеркавалі парламентарыі ў Наваполацку, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Пасяджэнне Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Расіі і Беларусі па энергетыцы і транспарце прайшло на заводзе «Палімір» ААТ «Нафтан». Адным з ключавых пытанняў было выкананне саюзных праграм у сферы транспарту. Удзельнікі пасяджэння адзначылі, што чым больш паміж Беларуссю і Расіяй будзе маршрутаў у гарады дзвюх краін, тым большая будзе рухомасць насельніцтва, і гэта будзе садзейнічаць развіццю СД.

У фармаце анлайн парламентарыям аб сітуацыі ў гэтай галіне расказаў статс-сакратар — намеснік міністра транспарту Расіі Дзмітрый Звераў. Ён адзначыў, што ў Саюзнай дзяржавы вельмі цесная інтэграцыя ў транспартнай палітыцы. Ёсць пытанні на перспектыву, якія трэба абмяркоўваць і вырашаць разам, а пастаўленыя задачы выконваюцца. «Транспартная праграма з’яўляецца часткай саюзных пакетных дамоўленасцей, якія ўключаюць 28 саюзных праграм. Са 112 абазначаных задач 101 ужо выканана. Рэалізаваны задачы ў галіне чыгуначнага, воднага транспарту, дарожнай гаспадаркі, лічбавізацыі на транспарце. Было падпісана пагадненне паміж Расавіяцыяй і МНС Беларусі ў галіне пошуку і выратавання людзей. Да канца чэрвеня мы падпішам яшчэ два міжурадавыя пагадненні — у сферы аўтатранспарту і паветранага транспарту. Такім чынам, увесь пакет дамоўленасцей будзе замацаваны міжурадавымі пагадненнямі», — расказаў Дзмітрый Звераў.

Ён таксама прывёў статыстыку па грузаперавозках. Што датычыцца паветранага транспарту, то за мінулы і пачатак гэтага года значна пашырыліся рэгіянальныя перавозкі. З Мінска адкрыліся прамыя авіязносіны з Ніжнім Ноўгарадам, Пермю, Уфой, Калугай, Чарапаўцом і іншымі гарадамі. Расце і пасажырапаток на чыгуначным транспарце.

Парламентарыі абмеркавалі таксама прапановы па стварэнні экспертнай групы для прапрацоўкі пытання аб функцыянаванні адзінага транспартнага рынку Саюзнай дзяржавы. На 64-й сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, якая пройдзе ў Віцебску ў час «Славянскага базару», вернуцца да тэмы адзінай транспартнай сістэмы і прымуць рашэнні па перспектыўных задачах і праектах. Гэта і пашырэнне транспартнай інфраструктуры, і павелічэнне груза- і пасажыраперавозак.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.