Вы тут

Галоўчанка: Краінам СНД трэба нарошчваць узаемны гандаль


Краінам СНД трэба нарошчваць узаемны гандаль і працягваць працу па імпартазамяшчэнні. Такое меркаванне выказаў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД у Сочы, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

«Нягледзячы на беспрэцэдэнтныя выклікі, якія пастаянна ўзмацняюцца, у 2023 годзе нам удаецца падтрымліваць пазітыўныя тэндэнцыі па ўсіх напрамках шматбаковага супрацоўніцтва ў СНД. Беларусь працягвае дэманстраваць найбольш высокія паказчыкі ўнутрысаюзнага гандлю сярод краін Садружнасці. У 2022 годзе на краіны СНД прыйшлося 65% нашага знешняга гандлю. Для параўнання, доля ўзаемнага гандлю ў агульным аб’ёме знешняга гандлю краін Садружнасці — усяго каля 15%. У гандлі паслугамі з краінамі СНД мы на 20% павялічылі аб’ёмы як па экспарце, так і па імпарце. У выніку краіны СНД займаюць 48% нашага знешняга гандлю паслугамі. Гэтыя лічбы паказваюць, наколькі шчыльна эканоміка Беларусі ўбудаваная ў эканамічны абмен унутры Садружнасці», — сказаў Раман Галоўчанка.

Ён падкрэсліў, што ў цяперашнім годзе неабходна не змяншаць абароты і працягваць мэтанакіраваную работу па ўмацаванні самадастатковасці Садружнасці, павелічэнні долі ўзаемнага гандлю дзяржаў-удзельніц, забеспячэнні тэхналагічнага суверэнітэту і замяшчэнні крытычнага імпарту. «На дадзеным этапе нам жыццёва неабходны прарыў ва ўзаемадзеянні па ўсіх напрамках, асабліва ў галіне прамысловай кааперацыі, ліквідацыі гандлёвых бар’ераў, забеспячэння харчовай бяспекі, фарміравання і ўмацавання функцыянавання новых транспартных калідораў і лагістычных ланцужкоў», — адзначыў прэм’ер-міністр.

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.