Вы тут

У падлетка канфіскавана партыя нелегальных вейпаў на 20 тысяч рублёў


Аператыўнікі БЭЗ Ленінскага РУУС Магілёва знайшлі ў кватэры ў абласным цэнтры каля 1,5 тысячы флаконаў вадкасці да электронных парагенератараў, дзесяць прылад для курэння і 30 упаковак з камплектуючымі да іх.


Па інфармацыі УУС Магілёўскага аблвыканкама, 17-гадовы жыхар горада купіў усё гэта ў Расіі для наступнага продажу праз інтэрнэт у нашай краіне. Дакументаў на тавар у яго не аказалася, як і статусу прадпрымальніка. Маёмасць на агульную суму каля 20 тысяч рублёў канфіскавана.

У адносінах да маладога чалавека складзены адміністрацыйны пратакол за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Яму пагражае штраф да 50 базавых велічынь.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.