Вы тут

Прэзідэнты Беларусі і Расіі правялі сустрэчу ў Сочы


Беларуска-расійскія адносіны з’яўляюцца стрыжнем супрацоўніцтва на прасторы Еўразійскага эканамічнага саюза і Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў учора на сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Сочы.


Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сустрэча двух лідараў у Сочы была запланавана даўно. Гэтымі днямі тут якраз праходзяць пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета і Савета кіраўнікоў урадаў СНД.

«Мы яшчэ ў Маскве з Вамі дамовіліся, што ў гэты час перасячэмся. Якраз прэм’еры нашы будуць працаваць. Усё ж такі беларуска-расійскія адносіны з’яўляюцца стрыжнем. Калі раптам будуць пытанні, мы адрэагуем. Вы якраз будзеце сустракацца з прэм’ер-міністрамі. Я лічу, што гэта комплекснае, добрае мерапрыемства, якое мы праводзім. Так, ёсць эканамічныя пытанні. Яны вырашаюцца. Ёсць куды рухацца. Самае галоўнае — мы ведаем, што рабіць і ў якім напрамку рухацца», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

«І атрымліваецца. Дзякуй богу, атрымліваецца», — заўважыў Уладзімір Пуцін.

«Мы думалі, будзе горш. Але пакуль крыху лепш, чым мы думалі. І дзякуй богу. І так паволі мы адбудуем нашы адносіны. Я ўжо публічна сказаў на сходзе ў нас сакратароў саветаў бяспекі: мы з Расіяй прадумаем план дзеянняў у гэтай сітуацыі. Спадзявацца на тое, што санкцыі адменяць, яшчэ нешта — нам пра гэта нават казаць не трэба. Нам трэба арыентавацца на свае сілы і на сябе. І калі мы выпрацуем такі план нашых дзеянняў, нашы партнёры абавязкова падключацца. Я ўпэўнены, Казахстан у рамках ЕАЭС і Узбекістан. І створым прывабныя тут умовы. Я ўпэўнены, што наш саюз будзе толькі мацнейшы», — падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.

«Мы цяпер пагаворым па ўсіх пытаннях: і па пытаннях бяспекі, эканамічнага ўзаемадзеяння. Ёсць пра што паразмаўляць», — сказаў Уладзімір Пуцін, вітаючы свайго беларускага калегу.

Паводле яго слоў, тое, як развіваецца эканамічнае супрацоўніцтва дзвюх краін, не можа не радаваць, а яго тэмпы Прэзідэнт Расіі лічыць «незвычайна добрымі».

«Якасць узаемадзеяння, структура нашых эканамічных узаемаадносін мяняюцца ў патрэбны бок. Перш за ўсё ўпор робіцца не толькі на традыцыйную галіну, але і на высокатэхналагічныя сферы. Гэта не можа не радаваць», — падкрэсліў Уладзімір Пуцін.

Гаворачы ў цэлым аб сітуацыі ў сферы бяспекі, Уладзімір Пуцін ахарактарызаваў яе як стабільную. «Я б нават сказаў, добрая, упэўненая. Мы ўзаемадзейнічаем у гэтай сферы. Па найбольш вострых пытаннях, аб якіх мы з Вамі дамаўляліся, усё ідзе па плане: 7-8 ліпеня заканчваецца падрыхтоўка адпаведных збудаванняў, і адразу пачнём мерапрыемствы, звязаныя з размяшчэннем на Вашай тэрыторыі адпаведных відаў узбраенняў. Так што ўсё па плане, усё стабільна», — сказаў расійскі лідар.

Паводле прэс-службы Прэзідэнта

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».